Біялогія (ад грэч. βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот.
Новыя артыкулы па біялогіі: