Беларусь і НАТА
Адносіны НАТА і Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства[1][2]. Галоўным каардынуючым органам працэсу дасягнення мэт кантактаў «Беларусь — НАТА» з’яўляецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва беларускага ваеннага ведамства[2]. ГісторыяУ 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру»[1][3]. У 1997 годзе краіна прыняла ўдзел у праграме індывідуальнага партнёрства[4]. З 1998 года Беларусь мае ўласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў НАТА[2]. У студзені 2006 года Беларусь і НАТА зацвердзілі першы пакет дакументаў аб партнёрстве, у складзе 21 мэты і ацэначнага дакумента[2][5]. У 2010 годзе Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы[6]. Беларусь заключыла з НАТА пагадненне аб чыгуначным транзіце, стаўшы часткай Паўночнай размеркавальнай сеткі, па якой ажыццяўляўся транзіт неваенных грузаў у Афганістан у рамках аперацыі міжнародных сіл садзейнічання і бяспекі. У 2013 годзе было заключана дадатковае пагадненне, якое пашырае ўмовы папярэдніх дамоўленасцяў аб транзіце бранятэхнікі краін НАТА[7]. У ліпені 2012 года (падоўжаны ў 2014[2]) быў зацверджаны новы пакет на 16 мэтаў. У рамках іх бакамі рэгулярна праводзіліся вучэбна-палявыя зборы з пастаянным і пераменным складам міратворчай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, а таксама курсы па англійскай мове і асноў міратворчай дзейнасці ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[5]. У 2014 годзе адбыўся візіт у штаб-кватэру НАТА ў Бруселі беларускай дэлегацыі на чале з начальнікам дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны. Было ўзгоднена партнёрства на 2014—2015 гады ў рамках «Працэсу планавання», ацэнены сілы праграмы «Партнёрства дзеля міру» і перспектывы развіцця супрацоўніцтва[5][8][9][10][11][12]. КанфліктыАдносіны Рэспублікі Беларусь з НАТА і заходнімі дзяржавамі ў цэлым застаюцца складанымі. У 1999 годзе на фоне бамбардзіровак Югаславіі адносіны былі замарожаны[13]. Першае сур’ёзнае абвастрэнне адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[3]. Наступны віток супрацьстаяння адбыўся ў 2020—2021 гадах на фоне беларускіх пратэстаў, інцыдэнтам з самалётам Ryanair і нарошчвання ваеннай групоўкі НАТА вакол беларускіх межаў[14]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia