Петрыцкае
Пе́трыцкае[1] (трансліт.: Pietryckaje, руск.: Петрицкое) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 17 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 114 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да кароткай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года працавалі царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Петрыцкага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі вятрак (з 1920 года), паравы млын (з 1928 года), гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1943 года фашысты спалілі 158 двароў і забілі 6 жыхароў. Пры вызваленні ў кастрычніку 1943 года вёскі і наваколляў загінулі 36 салдат 81-й стралковай дывізіі 89-го стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У 1959 годзе ў складзе калгасу імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Тэльман). Ёсць ляснікоўства, фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia