Партызанскі парадПартызанскі парад — адбыўся 16 ліпеня 1944 года ў Мінску, у гонар вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. ПерадумовыПасля вызваленя 3 ліпеня 1944 года Мінска, на усходзе ад яго ў мінскі кацёл трапіла 105-тысячная групоўка Вермахта, якая прарывалася да ўсодніх ускраін горада. БШПР 5 ліпеня 1944 года радыёграмай загадаў падцягнуць да Мінска 17 партызанскіх брыгад. Разам з Чырвонай Арміяй партызаны ўдзельнічалі ў ліквідацыі «катла», трымалі абарону на поўначы, паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе ад Мінска, ахоўвалі ўрадавыя будынкі, заводы, аэрадром, і іншыя аб'екты, канваіравалі з горада больш за 17 000 ваеннапалонных; да 16 ліпеня правялі 15 буйных баявых аперацый. ПарадПарад праходзіў на тэрыторыі іпадрома, (цяпер раён Першамайскай і Чырвонаармейскай. Ва урачыстым мітынгу жыхароў горада (каля 50 000 чалавек) і партызан (каля 30 000 чалавек)прымалі ўдзел дэлегацыі воінаў Чырвонай Арміі на чале з камандуючым 3-га Беларускім фронтам Іванам Данілавічам Чарняхоўскім і працоўных горада Горкі, якая перадала Мінску эшалон падарункаў. Парад прымаў начальнік ЦШПР і СНК БССР Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка, камандаваў парадам начальнік БШПР Пётр Захаравіч Калінін. Урачысты марш партызан Мінскай і некаторых суседніх абласцей адкрыла партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Партызаны ішлі са сваімі сцягамі і зброяй, везлі атрылерыю, ехалі на кулямётных тачанках, аўтамабілях, у тым ліку трафейных, самаходных гарматах. Асобнай групай была прадстаўлена зводная група кавалерыі. Пасля парада ўдзельнікі строем прайшлі па вуліцах Мінска. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia