У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Севярынец.
Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[3]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[4], даследчыца беларускай літаратуры[5].
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Мінска, некаторы час — у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[6]. Улетку 2020 года скончыўся яе 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[7]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[8], як рэакцыі на ваяўнічыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў путч.
Прызнанне
- 2014 год — лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Аляксандру Уласаву, за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз».
- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — доўгі спіс «прэміі Ежы Гедройца», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэнне дакладнай даты напісання верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам».
- 2019 год — «Чалавек года» (па версіі газеты «Наша Ніва»), за асветніцкую працу[9]
- 2020 год — кароткі спіс «прэміі Ежы Гедройца» за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Бібліяграфія
Проза
- «Дзень святога Патрыка» (2017, выд. «Регистр»)[10]
- «Гасцініца „Бельгія“» (2019, выд. «Регистр»)
- «Мая школа» (2021, выд. «Лімарыус»)
Публіцыстыка
- «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
- «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус»)
- «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр»)
- «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота. Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка». (2024 г., выд. Chabor Pablishing, Варшава)
Паэзія
- «Тое, што сказалася вершам» (2023, выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)
Крыніцы