Мікранезія![]() Мікранезія — частка Акіяніі. У асноўным уключае каралавыя астравы Акіяніі, у заходняй частцы Ціхага акіяна пераважна на поўнач ад экватара. Уключае астравы: Марыянскія, Каралінскія, Маршалавы, Гілберта і Науру. Сюды таксама можа быць аднесены атол Уэйк. Усяго каля 1500 астравоў. Назва азначае "мелкаастроўе". Яна выкарыстоўваецца з першай паловы 19 ст. Агульная плошча Мікранезіі каля 2,6 тыс. км. кв. Насельніцтва - каля 450 тыс. чал., у асноўным мікранезійцы. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Сярэднегадавыя тэмпературы 26-28 градусаў, ападкаў 2000-5000 мм у год. У раёне Каралінскіх астравоў часта ўзнікаюць трапічныя цыклоны. Расліннасць астравоў вечназялёныя лясы, кустарнікі. Высаджваюць какосавую пальму, займаюцца рыбалоўствам. Дзяржавы на тэрыторыі Мікранезіі:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia