Паўночная вобласць (1936—1937)
Паўночная вобласць (руск.: Северная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе РСФСР з 5 снежня 1936 года па 23 верасня 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Архангельск. ГісторыяУтворана паводле артыкула 22 Канстытуцыі СССР прынятай VIII надзвычайным з’ездам Саветаў СССР 5 снежня 1936 года, на тэрыторыі скасаванага Паўночнага края, разам з Комі АССР. Адміністрацыйна вобласць была падзелена на 54 раёны, у тым ліку тры раёны Ненецкай нацыянальнай акругі — Канінска-Ціманскі раён, Ненецкі раён, Ніжне-Пячорскі раён. 23 верасня 1937 года пастановай ЦВК СССР «Аб падзеле Паўночнай вобласці на Валагодскую і Архангельскую вобласці» вобласць была скасавана. 15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Валагодскай і Архангельскай абласцей[1]. У складзе ўтваранай Валагодскай вобласці былі вылучаны горад Волагда і 23 раёны: Чобсарскі, Гразавецкі, Кубіна-Азёрскі, Сокальскі раён, Біракоўскі, Тоцемскі, Сямжанскі, Верхаважскі, Тарнагскі, Усць-Кубінскі, Вяліка-Усцюгскі, Междурэчанскі, Нюксенскі, Расляцінскі, Лядзенгскі, Лежскі, Хараўскі, Важагодскі, Кічменгска-Гарадзецкі, Нікольскі, Усць-Аляксееўскі, Павінскі, Вохамскі. У склад стваранай Архангельскай вобласці былі перададзены горад Архангельск, Ненецкая нацыянальная акруга, Верхнятоемскі раён, Емецкі раён, Конашскі раён, Халмагорскі раён і астатнія раёны Паўночнай вобласці. Кіраўніцтва вобласціВыканаўчы камітэт Паўночнага абласнога Савета
Паўночны абласны камітэт УКП(б)
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia