Халмагорскі раён
Халмагорскі раён (руск.: Холмого́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Халмагорская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён). Адміністрацыйны цэнтр — сяло Холмагары. ГеаграфіяРаён размешчаны ў цэнтральнай частцы Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Плошча — 16 827 км². Мяжуе на захадзе з Плясецкім раёнам, на паўночным захадзе з Прыморскім раёнам, на ўсходзе з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Вінаградаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе з гарадской акругай Мірная. Асноўныя рэкі: Паўночная Дзвіна, Пінега, Ямца, Угзеньга, Паленьга, Чуга, Чуплега, Чуса і інш. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia