Верхнятоемскі раён
Верхнятоемская муніцыпальная акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верхняя Тойма. Законам Архангельскай вобласці ад 26 красавіка 2021 г. № 413-25-ОЗ з 1 чэрвеня 2021 г. сельскія паселішчы Верхнятоемскага муніцыпальнага раёна былі пераўтвораны ў Верхнятоемскую муніцыпальную акругу. ГеаграфіяРаён размешчаны на поўдні Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Плошча яго тэрыторыі — 20450 км². Мяжуе на захадзе з Шэнкурскім раёнам, на паўночным захадзе з Вінаградаўскім раёнам, на поўначы з Пінежскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Усцьянскім раёнам, на поўдні з Краснаборскім раёнам на ўсходзе з Удорскім раёнам Рэспублікі Комі. Найбуйнейшыя рэкі: Паўночная Дзвіна, Верхняя Тойма, Ніжняя Тойма, Пінега, Юміж і іншыя. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia