Пераменны рэзістар![]() Пераменны рэзістар — рэзістар, электрычнае супраціўленне якога паміж яго рухомым кантактам і вывадамі рэзістыўнага элемента можна змяніць механічным спосабам. [1] Электрычны апарат, вынайдзены Ёганам Хрысціянам Погендорфам. У найпрасцейшым выпадку складаецца з рэзістыўнага элемента з двума вывадамі і рухомага кантакта, перасоўванага па паверхні рэзістыўнага элемента. Рэгулявальны рэзістар — пераменны рэзістар, прызначаны для шматразовага рэгулявання параметраў электрычнага контуру. [1] Падладкавы рэзістар — пераменны рэзістар, прызначаны для падладкі параметраў электрычнага контуру, у якога колькасць зрухаў рухомай сістэмы значна меней, чым у регулявальнага рэзістара. [1] Рэастат (ад стар.-грэч.: ῥέος «плынь» і στατός «стаячы») — пераменны рэзістар, уключаны рэастатнай схемай, у якой адзін з вывадаў рэзістыўнага элемента злучаны з вывадам рухомага кантакта. Змяненнем супраціўлення контуру, у які уключаны пераменны рэзістар, магчыма здзейсніць змяненне велічыні току альбо напружання. Пры патрэбе змянення току альбо напружання у невялікіх межах пераменны рэзістар уключаецца ў контур паралельна альбо паслядоўна. Для атрымання значэнняў тока і напружання ад нуля да максімальнага значэння ўжываецца патэнцыяметрычнае ўключэнне пераменнага рэзістара, які з'яўляецца ў гэтым выпадку рэгулявальным дзельнікам напружання. Ужыванне пераменнага рэзістара магчыма як у якасці электравымяральнага прыбора, так і прыбора ў складзе электрычнай ці электроннай схемы. Асноўныя тыпы пераменных рэзістараў
Рэзістыўныя датчыкі вугла паваротуУ прынцыпе, амаль любы пераменны рэзістор можна ўжываць у такой якасці. Нармуецца толькі функцыя вугла, лінейная альбо экспаненцыйнай. Акрамя таго, існуюць прэцызійныя рэзістыўныя датчыкі вугла павароту з разрозненнем лепш за вуглавую хвіліну. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia