Электравакуумны дыёд![]() Электравакуумны дыёд — электравакуумны прыбор (электронная лямпа) з двума электродамі, валодаючы ўласцівасцю аднабаковай праводнасці. Складаецца са шклянога балона, з якога адпампавана паветра да ціску 10-5—10-4 Па. У балоне змешчаны электроды: анод і катод. Катод можа быць прамога і ўскоснага напалу. Прынцып дзеянняУ выніку награвання катода электрычным токам адбываецца вылучэнне з яго электронаў (тэрмаэлектронная эмісія). Вакол катода ўтвараецца адмоўны прасторавы зарад. Створанае ім электрычнае поле перашкаджае выхаду электронаў з катода, ствараючы патэнцыяльны бар'ер. ![]() Пры дадатным напружанні на анодзе адносна катода электроны, вылучаныя з катода, пераадольваюць патэнцыяльны бар'ер, паскараюцца і накіроўваюцца да анода. Праз дыёд пачынае працякаць электрычны ток. З павелічэннем напружання на анодзе ток праз дыёд узрастае. Пры адмоўным напружанні на анодзе патэнцыяльны бар'ер каля катода павялічваецца, і электроны не могуць яго пераадолець. У выніку гэтага электрычны ток праз дыёд адсутнічае. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia