Фотатранзістар![]() Фотатранзі́стар — оптаэлектронная паўправадніковая прылада, транзістар (звычайна біпалярны), кіраванне токам калектара ў якім адбываецца пад уздзеяннем святла на аснове ўнутранага фотаэфекту. Прызначаны пераўтвараць светлавыя сігналы ў электрычныя з адначасовым іх узмацненнем. Канструктыўна фотатранзістар уяўляе сабой монакрышталічную пласцінку паўправадніка, на якой створаны 3 вобласці, аналагічныя калектару, базе і эмітару біпалярнага транзістара, змешчаную ў ахоўны корпус з празрыстым акенцам для праходжання святла. Вобласць базы фотатранзістара звычайна не мае вывада. У электрычную схему ўключаецца падобна біпалярнаму транзістару — з агульным эмітэрам і нулявым токам базы. Пры асвятленні базы фотатранзістара ў ёй узнікаюць парныя носьбіты зараду. Уздзеянне электрычнага поля калектарнага пераходу вядзе да іх раздзялення і назапашвання ў вобласці базы асноўных носьбітаў зараду. У сваю чаргу гэта прыводзіць да аслаблення патэнцыяльнага бар'ера эмітарнага пераходу і павелічэння электрычнага току праз фотатранзістар. ВыкарыстаннеФотатранзістары выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў гальванічнай развязкі (у т.л. у аптронах), датчыкаў асвятлення. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia