Рэзістары з колернай маркіроўкай розных наміналаў і дакладнасці
Рэзістар — пасіўны элемент электрычнага ланцуга, у ідэале характарызуецца толькі супраціўленнем электрычнаму току, то-бок для ідэальнага рэзістара выконваецца закон Ома для аднароднага ўчастка ланцуга:
Электрычныя функцыянальнасць рэзістара вызначаецца яго супраціўленнем, камерцыйныя рэзістары вырабляюць у дыяпазоне большым за дзевяць парадкаў. Тэмпературны каэфіцыент электрычнага супраціўлення таксама можа быць карысным. Практычныя рэзістары таксама маюць паказчык максімальнай магутнасці, якая павінна перавышаць чаканую рассейваную магутнасць рэзістара. Рэзістары з больш высокімі паказчыкам магутнасці фізічна буйнейшыя, а таксама для іх працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увагу надаюць максімальнаму намінальнаму рабочаму напружанню рэзістараў.
Практычныя рэзістары маюць індуктыўнасць і невялікую ёмістасць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэнне для высокачастотных прыбораў. У малашумных узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзістараў могуць выклікаць праблемы. Непажаданая індуктыўнасць, лішні шум і тэмпературны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналогій, якая ўжыта пры вытворчасці рэзістараў.
Класіфікацыя
Рэзістары ўжываюць амаль ва ўсіх прыладах прамысловай электронікі. Таму яны маюць класіфікацыю па шэрагу прыкмет: па мэце ўжывання,па здольнасці змяняць супраціўленне, па спосабе мантажу, па матэрыяле і форме рэзістыўнага слою, па спосабе абароны ад вонкавых фактараў.
Па мэце ўжывання вылучаюць:
рэзістары агульнага прызначэння – звычайныя рэзістары, якія можна ўжываць у ланцугах пастаяннага або пераменнага электрычнага току як нагрузкі, раздзяльнікаў напружання, абмежавальнікаў і інш.;
спецыяльныя рэзістары – рэзістары, якія ўжываюць ў пэўных мэтах. Да такіх адносяць:
дакладныя і звышдакладныя рэзістары – рэзістары, для якіх характэрна высокая стабільнасць параметраў і дакладнасць супраціўлення з мінімальным (ад ±0.0001 да ±5%) допускам;
высокачастотныя рэзістары – ужываюць у электрычных ланцугах, дзе пераменны ток мае значэнні ад дзясяткаў мегагерц (МГц) і вышэй. Могуць быць, напрыклад, атэнюатарамі;
высакавольтныя рэзістары – рэзістары, якія ўжываюць у ланцугах з напружаннем большым за 10 кВ. Звычайна, такімі ланцугамі ёсць лініі высакавольтнай перадачы электрычнасці;
высокаомныя і звышвысокаомныя рэзістары – рэзістары з вельмі вялікім паказчыкам супраціўлення (ад 1010 Ом і вышэй). Іх ужываюць у вымяральнай тэхніцы (напрыклад, у дазіметрах), як раздзяляльнікі напружання і інш.
Па здольнасці змяняць супраціўленне бываюць:
пастаянныя рэзістары – рэзістары, супраціўленне якіх заўсёды адное і тое;
пераменныя рэзістары – супраціўленне такіх рэзістараў змяняецца ў пэўных межах. Іх, у сваю чаргу, падзяляюць на:
рэгулятарныя рэзістары – такія рэзістары могуць шматразова змяняць супраціўленне падчас працы электрычнага ланцуга;
рэзістары-падстройкі – такія рэзістары могуць самастойна змяняць свае значэнне супраціўлення (т.б. «падстройвацца») пад электрычны ланцуг пры яго разавай або перыядычнай рэгуліроўцы.