Фотарэзістар

Фотарэзі́старпаўправадніковая электронная прылада, рэзістар, электрычнае супраціўленне якога залежыць ад асветленасці.

Фотарэзістары

Дзеянне фотарэзістара заснавана на з'яве ўнутранага фотаэфекту ў паўправадніках. Вырабляюцца з селену, тэлуру, крэмнію, чыстага або легіраванага германію, сульфіду свінцу, арсеніду індыю і іншых паўправадніковых матэрыялаў.

Фотарэзістары выкарыстоўваюцца ў якасці дэтэктараў выпраменьвання ў сістэмах аўтаматычнага кіравання, аптычнага гуказапісу і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 446. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya