Перароўскі сельсавет
Пераро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перароў. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 27 снежня 2022 года Перароўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азяранскага сельсавета[3]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года 673 чалавекі[4], з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 458 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia