Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Азяраны. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азяранскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 14 мая 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тураўскага пасялковага савета з размешчанай там вёскай Крэмнае[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Перароўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда)[4]. НасельніцтваНа 1 студзеня 1933 — 11 населеных пунктаў, 90 гаспадарак, 517 жыхароў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia