Інцыдэнт адбыўся ва ўмовах росту напружанасці ў рэгіёне. Пасля рашэння прэм’ер-міністра Альбіны Курці заблакіраваць усе сербскія нумарныя знакі з літарамі KM (Косаўская Мітравіца) у Рэспубліцы Косава, спаслаўшыся на канстытуцыйныя праблемы[5], косаўскія сербы, якія працавалі ў дзяржаўным сектары, у тым ліку мэры чатырох паўночных муніцыпалітэтаў, падалі ў адстаўку ў знак пратэсту[6].
У лістападзе 2022 года прэзідэнт В’ёса Асмані прызначыла выбары новых мэраў на 18 снежня[7] Аднак пасля таго, як у рэгіёне пачаліся новыя сутыкненні, Асмані адклала абранне мэраў да красавіка 2023 года. Гэтае рашэнне падтрымалі краіны ЕС[8].
За некалькі дзён да перанесеных выбараў галоўная палітычная партыя поўначы, «Сербскі спіс», заклікала супляменнікаў арганізаваць байкот[9]. З-за гэтага ўсе чатыры новаабраныя мэры апынуліся з албанскіх партый[10]. У адказ сербы разгарнулі акцыі пратэсту перад муніцыпальнымі будынкамі. Паміж замежнымі вайскоўцамі KFOR і дэманстрантамі адбыліся сутычкі[11].
Перастрэлка
У ноч з 23 па 24 верасня 2023 года на мосце на ўездзе ў вёску Баньска з’явіліся два грузавікі без нумароў, перакрыўшы дарогу. Паведамленне аб блакаванні паступіла ў паліцыю. Каля 2:30 ночы на месца здарэння прыбылі тры паліцэйскія атрады. На праваахоўнікаў з розных бакоў напала ўзброеная група з каля 30 чалавек[12]. Першую атаку касаварам удалося адбіць[13][14]. Трое косаўскіх паліцыянтаў былі параненыя і дастаўлены ў абласны шпіталь у Мітравіцы, але адзін з іх памёр па прыбыцці[13][15][16].
Пасля група ўзброеных людзей увайшла ў кляштар[17] і забарыкадавалася. У гэты момант нападу тут знаходзіліся паломнікі з Нові-Сада[18]. Як паведаміла Епархія Рашкі і Прызрэн Сербскай праваслаўнай царквы, якая кіравала манастыром, мужчыны ў масках прарваліся праз замкнёныя вароты і штурмавалі комплекс на бронемашыне[19][20]. Будынак неадкладна акрыжылі сілавікі. У 17:27 спецназ штурмам узяў манастыр[21].
Улады Косава арыштавалі двух узброеных людзей і яшчэ чатырох сербаў, у якіх побач з месцам здарэння было знойдзена абсталяванне сувязі. Іх абвінавацілі ў тэрарызме. Сілавікі таксама канфіскавалі транспартныя сродкі і рыштунак зламыснікаў[22]. Сярод знойдзеных прадметаў былі ракетныя ўстаноўкі, адзін цяжкі браніраваны аўтамабіль, 24 аўтамабілі, два матацыклы 4×4, 150 адзінак выбуховых рэчываў, тры беспілотніка, 30 аўтаматаў АК-47, шэсць кулямётаў, 29 мінамётаў і больш за 100 адзінак ваеннай формы[23].
У дзяржаўных СМІ нападнікаў назвалі «ўзброенымі людзьмі» і «сербскімі баевікамі»[24][25]. Пракурор Наім Абазі пацвердзіў, што арыштаваныя баевікі з’яўляюцца грамадзянамі Сербіі[26]. Шэсць узброеных людзей збеглі з Косава і праходзілі лячэнне ў бальніцы Нові-Пазара. Касавары запатрабавалі экстрадыцыі[23].
Ахвяры
З боку касавараў сербскія баевікі забілі сяржанта паліцыі Афрыма Буняку. Паліцыянт пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Героя Косава[27][28]. Чацвёра сербскіх баевікоў загінулі[29][30][31]. Адзін з забітых нападнікаў быў ідэнтыфікаваны як Боян Міхайлавіч, былы целаахоўнік сербскага міністра па справах Косава Аляксандра Вуліна[32].
Наступствы
Косаўскія ўлады заявілі аб датычнасці да групы баевікоў Мілана Радойчыча, аднаго з кіраўнікоў Сербскага спісу[33], і ўладаў суседняй Сербіі[34]. 29 верасня палітык узяў на сябе адказнасць за напад, заявіўшы праз адваката, што атака арганізавана без ведама сербскіх уладаў або Сербскага спісу, які ён пакінуў[35]. Тым часам сербскі лідар Аляксандр Вучыч асудзіў напад, дадаўшы, што атака была справакаваная палітыкай косаўскіх уладаў[36][37].
30 верасня ўрад Злучаных Штатаў паведаміў пра незвычайна вялікую прысутнасць сербскіх узброеных сіл уздоўж мяжы Косава[38].
↑"Serbët vazhdojnë të japin dorëheqje". Radio Free Europe. Radio Free Europe. 7 November 2022. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
↑"Çka treguan zgjedhjet në veri?". Kosovo 2.0. Kosovo 2.0. 28 April 2023. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
↑ абPolice officer killed in attack in north Kosovo(англ.). Al Arabiya English (24 верасня 2023). — «Police managed to push back the attack and take two injured police officers at the hospital in southern Mitrovica.» Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 24 September 2023.
↑One police officer killed in Kosovo attack blamed on Serbia(нявызн.)(недаступная спасылка) (24 верасня 2023). — «Three police units were sent to unblock it but came under fire from different positions with different weapons, hand grenades and bombs. Police managed to push back the attack and take two injured police officers at the hospital in southern Mitrovica. One of them was dead on arrival, doctors said.» Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.