Петрапаўлаўскія могілкі (Магілёў)
Петрапаўлаўскія могілкі, або Лупалаўскія могілкі — закрытыя могілкі Магілёва, размешчаныя ў пачатку бульвара Непакорных, паміж вуліцамі Ганчарнай і Крылова. Закрыты для пахаванняў у 1964 годзе. Плошча складае 2,4 га[1]. Назва Лупалаўскія паходзіць ад назвы прадмесця, каля якога размяшчаліся могілкі, а Петрапаўлаўскія — ад Петрапаўлаўскай царквы, якая знаходзілася непадалёк. ![]() ![]() Петрапаўлаўскія клады вядомыя ад XVIII стагоддзя. На могілках існавала цэркаўка святой Ганны, якая была знішчана ў савецкі час. Тут хавалі праваслаўных з Лупалава і Траечча. Сярод іншых пахаваныя прадстаўнікі вядомага магілёўскага роду Бако, які згадваецца ў кнігах магілёўскага магістрата XVII—XVIII стагоддзяў, роду Шкеляў, якія згадваюцца як старасты Петрапаўлаўскай царквы[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia