Плошча Леніна (Кобрын)
Плошча Леніна — плошча ў гістарычным цэнтры Кобрына, грамадскі цэнтр горада[1]. Размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Леніна, Пушкіна, Суворава і Працоўны. Гісторыя і архітэктураПлошча ўзнікла ў 1950-я гады пры перапланіроўцы цэнтра горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да таго, як была разбіта плошча, тэрыторыя была забудавана жылымі дамамі, а таксама існавала першая ў гісторыі Кобрына аўтобусная станцыя[2]. Першапачаткова насіла імя Суворава, у 1962 годзе перацменавана ў гонар Леніна. У 2009 годзе пры падрыхтоўцы да фестывалю «Дажынкі» плошча была добраўпарадкавана, выкладзена пліткай[3]. ЗабудоваНа плошчы і вакол яе сабраны асноўныя адміністрацыйныя будынкі горада. Ансамбль плошчы сфарміраваны будынкамі гаркама, Дома Саветаў, гасцініцы, а таксама жылымі дамамі[1]. Плошча з’яўляецца асноўным месцам масавых мерапрыемстваў[4].
Помнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia