Плюшчай
Плюшча́й[1][2] (Spargánium) — род кветкавых раслін сямейства Рагозавыя (Typhaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае аоб плывучае. Лісце вузкае, лінейнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, у шчыльных галоўках. Плод — касцянка з сухім губчатым каляплоднікам. Ёсць формы, якія растуць толькі ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама водныя, з доўгімі плывучымі сцябламі і лісцем. Распаўсюджанне і экалогіяРод Плюшчай налічвае, па розных дадзеных, ад 7 да 27 відаў шматлетнікаў вільготных месцаў пасялення. Плюшчаі распаўсюджаныя багата ў стаячых і павольна цякучыя водах, па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў ва ўмераных і субарктычных абласцях Паўночнага паўшар’я, нешматлікія — у Аўстраліі і Новай Зеландыі. ![]() Найбольш распаўсюджаныя плюшчай прамы (Sparganium erectum) і плюшчай просты (Sparganium emersum). У Беларусі — 7 відаў. ВідыПаводле базы даных The Plant List, род уключае 27 відаў[3]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia