Плюшч звычайны
Плюшч звычайны[1], Блюшч[2] (Hedera helix) — вечназялёная павойная ліяна, від роду Плюшч (Hedera) сямейства Араліевыя (Araliaceae). Павойная расліна, якая сваімі шматлікімі прысоскападобнымі каранямі прымацоўваецца да розных апор (дрэвы, скалы). Часам дасягае 30 м у вышыню. НазваРодавая лацінская назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «oedon» — «спявак, бард». Аднак некаторыя батанікі лічаць, што назва расліны паходзіць ад кельцкага слова «hedea» — «шнур». Відавая назва паходзіць ад слова «helisso», што азначае «віцца». Біялагічнае апісаннеЛіяна з тонкім галінастым сцяблом (ва ўмовах Беларусі дасягае даўжыні 3-5 м), якое сцелецца па зямлі або падымаецца па ствалах дрэў пры дапамозе маленькіх паветраных каранёў-прысосак. Лісце чаргаванае, скурыстае, голае, бліскучае, 3-5-лопасцевае (сярэдняя доля лопасці больш буйная), на бясплодных парастках сэрцападобнае, на кветканосных галінках — суцэльнае ромбападобна-яйкападобнае. Кветкі зеленаватыя, пяцічленныя, сабраны ў шматкветкавыя шарападобныя парасонікі (адзінкавыя або ўтвараюць невялікую мяцёлку). Цвіце ў верасні-кастрычніку. Плод — ягада, спачатку зялёная, потым чорная, прыгодная для ежы для чалавека, але служыць ежай для птушак, якія і распаўсюджваюць насенне з экскрэментамі. Выспявае вясной наступнага года. АрэалПрэбарэальны сярэднеэўрапейскі горны рэліктавы від атлантычна-міжземнаморскага пашырэння. Расце ў лісцяных лясах, пераважна ў дубовых, радзей у букавых, у нізінах і перадгор’ях. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Расіі сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы арэала і за яе межамі. Месцы росту: ялова-шыракалістыя і шыракалістыя лясы. Месцамі ўтварае значныя зараснікі. Асаблівасці біялогііВа ўмовах Беларусі цвіце толькі ў культуры, размнажэнне вегетатыўнае. Маладыя гадавалыя парасткі абмярзаюць на вышыні снежнага покрыва. Значэнне і ўжываннеУ дэкаратыўным садаводстве выкарыстоўваецца для вертыкальнага азелянення. Вырошчваецца як пакаёвая расліна. Плюшч — выдатны меданос, на Каўказе цвіце ў верасні, дае ўзятак, параўнальны з ліпай і каштанам пасяўным. Мёд белы, хутка «садзіцца» (крышталізуецца), духмяны з мятна-ментолавым прысмакам. Ягады плюшчу спеюць у студзені-лютым і з’яўляюцца асноўнай ежай зімой для галубоў і драздоў, для чалавека атрутныя. Зеляніна плюшчу ўсю зіму з’яўляецца каштоўным зялёным кормам для дзікіх і свойскіх траваедных жывёл. У медыцынеУ народнай медыцыне выкарыстоўваецца лісце плюшчу[4], якое ўтрымлівае сапаніны, гедэрын, а таксама іназіт , каратын, мурашыную і яблычную кіслоты, і сцёблы, якія ўтрымліваюць камедзь . Лісце выкарыстоўваецца пры хранічных запаленнях слізістых абалонак, туберкулёзе, рахіце, і іншых захворваннях. У свежым выглядзе іх выкарыстоўваюць як вонкавы сродак пры апёках, для перавязкі гнойных ран. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia