Польскамоўная літаратура БеларусіПольскамоўная літаратура Беларусі — літаратура на польскай мове, створаная беларусамі або выхадцамі з іншых краін пераважна на беларускіх землях і на мясцовую тэматыку. Вызначала характар літаратурнага працэсу на беларускіх землях і суправаджала фарміраванне новай беларускай літаратуры, выяўляючы ў творах розныя ўзроўні беларуска-польскага ўзаемадзеяння. ГісторыяПольская мова з часу Люблінскай уніі 1569 года складвалася на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў сітуацыі паралельнага існавання і дзяржаўнасці беларускай мовы, напаўнялася элементамі мясцовага паходжання і станавілася прадуктам моўнай інтэрферэнцыі, своеасаблівым рэгіянальным варыянтам польскай мовы. ![]() Сымон Будны, які выступаў за роўнасць моў у Рэчы Паспалітай, у сваіх перакладах Бібліі (1572), Новага Запавету (1574) на польскую мову і ў сваёй галоўнай польскамоўнай кнізе «Пра свецкую ўладу» (1583) шырока выкарыстоўваў лексіку розных рэгіёнаў Беларусі. Новы размах развіццю літаратуры на польскай мове ў межах Вялікага Княства Літоўскага надало прыняцце Берасцейскай уніі 1596 года, калі палемічныя трактаты, казанні, павучанні, напісаныя прыхільнікамі ці праціўнікамі уніі па-беларуску, перакладаліся на польскую мову і наадварот («Апокрысіс» Хрыстафора Філалета, 1597, «Антыкрызіс» Iпація Пацея, 1599, і інш.) Аднак у палемічнай літаратуры, якая засведчыла набыццё свецкіх рыс у контррэфармацыйны перыяд, пераважалі творы, напісаныя па-польску, незалежна ад таго, хто быў іх аўтарам — уніят, праваслаўны ці католік. На працягу XVII стагоддзя польская мова замяніла беларускую ў справаводстве і дзяржаўным ужытку на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і заняла пануючае становішча ў літаратурным жыцці побач з лацінскай і стараславянскай мовамі. У эпоху Асветніцтва ў творчасці польскамоўных пісьменнікаў (Адам Нарушэвіч, Юльян Нямцэвіч, Францішак Князьнін, Францішак Багамолец) распрацоўвалася беларуская тэматыка і было месца для беларускіх рэалій. Акаталічванне і звязаная з ім паланізацыя насельніцтва Беларусі стварылі прэцэдэнт не толькі польскамоўнага асваення мясцовай рэчаіснасці, але і пераходную літаратурную сітуацыю, псіхалагічна ўраўнаважаную двухадзінствам узаемадзейных моўна-мастацкіх асаблівасцей, калі прыярытэтнасць польскамоўнай творчасці не выключала зварот аўтараў да беларускага гутарковага слова, асабліва калі рамантызм падвёў літаратуру да разнастайнага ўзаемадзеяння з фальклорам. ![]() Беларуская народная паэзія арганічна ўвайшла ў польскамоўную творчасць Адама Міцкевіча і іншых паэтаў, прыхільнікаў філаматаў (Ян Чачот, Тамаш Зан, Ануфрый Петрашкевіч), пазней — у гутаркі Уладзіслава Сыракомлі, вершы Вінцэся Каратынскага, Я. Лучыны і інш. 3 часам стала магчымым беларуска-польскае моўна-літаратурнае сужыццё пад вокладкамі аднаго выдання («Гапон», «Вечарніцы і Апантаны», 1855, «Цікава? — Прачытай», 1856, «Дудар беларускі», 1857, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча). Часта польскамоўныя аўтары адносілі сябе да «літвінаў», гэта значыць грамадзян Вялікага Княства Літоўскага (Літвы), так Аляксандр Ельскі карыстаўся псеўданімам Літвін-грамадзянін (польск.: Litwin-obywatel), а Ежы Ляскарыса часам крытыкавалі за залішні «літвінскі патрыятызм»[1]. ![]() Беларуска-польскае двухмоўе было прыкметай развіцця новай беларускай літаратуры. У творчасці Дуніна-Марцінкевіча і Францішка Багушэвіча беларускай мове надаваўся статус вядучай. Гэта традыцыя працягвалася і на пачатку 20 стагоддзя (польскамоўныя вершы Янкі Купалы). Творчасць ураджэнцаў Беларусі, якія, маючы польскую і краёвую нацыянальна-мастацкую арыентацыю, працягвалі пісаць толькі па-польску, паступова аддалялася ад таго літаратурнага працэсу, з якога вылучалася ўласна беларуская літаратура. У літаратуразнаўствеУключаць польскамоўную літаратуру ў кантэкст беларускай пачалі толькі ў другой палове XX ст., дзякуючы працам Генадзя Кісялёва і Адама Мальдзіса[2]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia