Юльян Урсын Нямцэвіч
Юльян Урсын Нямцэ́віч[7] (16 лютага 1757, вёска Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён — 21 мая 1841, Парыж) — польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык. БіяграфіяЮльян Урсын Нямцэвіч нарадзіўся 16 лютага 1758 года ў сям’і Марцэлія Нямцэвіча і Ядвігі з Сухадольскіх у старым драўляным маёнтку за два кіламетры на поўнач ад Скокаў. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—1777 гадах у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве. Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 года член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі. Падчас паўстання 1794 года ад’ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Пасля амністыі ў 1796 годзе разам з Касцюшкам выехаў у ЗША. Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 годзе, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 года сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 годзе ў Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». З 1827 года старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве. Падчас паўстання 1830—1831 гадоў увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 годзе заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку. Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—1836). Памёр 21 мая 1841 года. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia