Поль Сіньяк
Поль Сіньяк (фр.: Paul Signac, 11 лістапада 1863, Парыж — 15 жніўня 1935, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму. БіяграфіяПоль Сіньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 года ў Парыжы. У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэнні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сёра, з якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму. У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делакруа да неаімпрэсіянізма», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку. Ужо пры жыцці мастак быў прызнаным класікам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёна. Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Карціны
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia