Помнік Аляксандру Гараўцу
Помнік Аляксандру Канстанцінавічу Гараўцу — помнік у Віцебску. Прысвечаны Герою Савецкага Саюза, лётчыку Аляксандру Гараўцу. АпісаннеУрачыстае адкрыццё помніка адбылося 8 мая 1995 года. Помнік размешчаны ў скверы паміж вуліцай Камуністычнай і вуліца Гараўца. Вуліца была перайменавана ў гонар лётчыка ў 1957 годзе[1]. Аўтарамі манумента выступілі скульптары М. М. Інькоў, А. Я. Арцімовіч, М. Канцавы і архітэктар В. В. Рыбакоў[2]. Скульптура выканана з граніту і адлюстроўвае лётчыка ў небе[1]. Гістарычная даведкаАляксандр Канстанцінавіч Гаравец падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў ваенным лётчыкам, з 1942 года быў намеснікам камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Здзейсніў 74 баявыя вылеты. 6 ліпеня 1943 года, падчас Курскай бітвы, увайшоў у паветраны бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі. Збіў 9 самалётаў, пасля чаго загінуў[1]. Гаравец застаецца адзіным лётчыкам у свеце, які збіў дзевяць варожых самалётаў у адным баі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia