Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку
Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны на плошчы Незалежнасці, каля Чырвонага касцёла. Устаноўлены ў 1980 годзе на месцы, дзе загінуў У. С. Амельянюк, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага камуністычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтары знака — скульптар А. Анікейчык, архітэктар Ю. Градаў і Л. Левін. АпісаннеУяўляе сабой двухметровую глыбу чырвонага граніту з няроўнымі зрэзамі і шурпатай паверхняй. 3-пад яе нібы вырываецца падхоплены ветрам пачак лістовак са слядамі куль, выкананах з бронзы. На сцяне з чорнага паліраванага граніту, якая агінае мемарыяльны знак, — выявы факела і калючага дроту. Абапал гранітнага блока — пліты з імёнамі падпольшчыкаў. Мемарыяльны знак услаўляе мужнасць прадстаўнікоў беларускага друку, якія словамі веры, праўды і гневу ўзнімалі народ на барацьбу з захопнікамі.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia