Дом Абрампольскага
Дом Абрампо́льскага — колішні даходны дом у стылі мадэрн у Мінску, размешчаны на пл. Незалежнасці па адрасе вул. Савецкая, 17. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы. Выкарыстоўваецца пад адміністрацыйныя ўстановы. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1]. Гісторыя![]() ![]() ![]() Дом Эмануіла Абрампольскага, дырэктара аднаго з мінскіх банкаў, пабудаваны ў 1912 годзе паводле праекта беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча (гэта яго першы праект пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў). Стары адрас — Захар’еўская, 33 (на рагу з Трубнай)[2] Сем пакояў першага паверха здымала княгіня Марыя Магдалена Радзівіл, вядомая мецэнатка беларускага нацыянальнага руху. Верхнія пакоі займаў сам Абрампольскі з сям’ёй[3]. У 1917 годзе дом быў канфіскаваны бальшавіцкімі ўладамі. У 1920-я гады ў доме месціліся кватэры супрацоўнікаў беларускага аддзялення АДПУ (Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне), пазней — НКУС. Таксама тут жылі прадстаўнікі найвышэйшага дзяржаўнага, партыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва БССР. У адной з кватэр у 1919—1931 гадах жыў наркам земляробства і сакратар Менскага гаркама КПБ(б) Адам Славінскі. За гэтым часам дом неафіцыйна звалі Першы Дом Саветаў[3]. У 1930-я гады ў доме жылі і былі арыштаваныя Дзмітрый Прышчэпаў, Аскар Сапрыцкі, Максім Ляўкоў[4]. У жніўні 1924 года ў адной з кватэр гэтага дома арыштаваны Барыс Савінкаў[3]. За Другой сусветнай вайной, у 1941—1942 гадах у будынку месціліся канспіратыўная кватэра савецкага падполля. Пасля Другой сусветнай вайны кіраўніцтва БССР пасялілася ў адмыслова пабудаваных для іх дамах, а дом Абрампольскага аддалі прадстаўнікам савецкай інтэлігенцыі[3]. У 1948—1955 гадах тут жыў навуковец-геадэзіст, акадэмік Васіль Папоў[5]. Сёння будынак займае УКБ Мінгарвыканкама, месціцца рэстаран. Архітэктура![]() ![]() Даходны дом Абрампольскага і дом Уніхоўскага злучаны паміж сабой тарцамі і ўтвараюць адзіны фронт забудовы. Дом Абрампольскага мураваны прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак з трапецападобнай мансардай пад вальмавым дахам[6]. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае зрэзаны заходні вугал, завершаны невысокім атыкам з лацінскімі літарамі (дата пабудовы). Пластыку галоўнага фасада ўзбагачаюць ляпныя віньеткі, гірлянды, балконы з металічнай агароджай. Уваходы з боку галоўнага і дваровага фасадаў. Галоўны ўваход вылучаны казырком на дзвюх калонках і высокім паўцыркульным аконным праёмам над ім[6]. Дваровы фасад зроблены мінімалістычна, без усялякіх дэталяў[6]. Архітэктура дома сфарміравалася пад безумоўным уплывам стылю арт-нуво, што адбілася ў пластычнасці яго фасада (скошаны вугал, трапецападобная мансарда), у строгім рытме разнастайных аконных праёмаў з балконамі, у стрыманым дэкаратыўным аздабленні[6]. Планіроўка будынка змененая. Планіровачным ядром ёсць лесвічны вузел, вакол якога раней месціліся кватэры. Памятныя дошкі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia