Беларускі добраахвотніцкі корпус
Беларускі добраахвотніцкі корпус, БДК (укр.: Білоруський добровольчий корпус) — аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй у шэрагах Узброеных сіл Украіны. Як усе замежныя добраахвотніцкія фарміравання, БДК падпарадкаваны Галоўнаму ўпраўленню разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпуса заявілі 25 снежня 2022 года добраахвотнікі Ігар Янкоў (пазыўны «Янкі»), Андрэй Трацэўскі (пазыўны «Бессмяротны») і Радзіён Батулін («Гена»)[1]. Раней у 2022 годзе яны былі ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага[2]. Вядома, што БДК браў удзел у рэйдах на левым беразе Дняпра[3][4]. У снежні 2023 года ўлады Беларусі абвясцілі БДК «экстрэмісцкім фарміраваннем»[5]. Паводле ананiмных заяў некоторых салдат, корпус налiчвае крыху меней за 300 чалавек. СтратыУ студзені 2023 года Беларускі добраахвотніцкі корпус паведаміў пра гібель добраахвотніка Руслана Абломава[6]. 16 красавіка 2025 года загінуў добраахвотнік Аляксей Аўдзей «Рыжы» падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку[7]. Гл. таксама
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia