У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Посальч.
Посальч або Пасолча[1], таксама Пашальчы́с[2] (літ.: Pašalčis) — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гервішкаўскай сянюніі. Адміністрацыйны цэнтр сянюнайціі. Размешчана за 7 км на паўднёвы захад ад Салечнікаў, на правым беразе ракі Сольча, на мяжы з Беларуссю, насупраць беларускай Посальчы. Вёска злучана дарогамі з Пачобутамі і Трыбанцамі.
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя аколіца Посальчы (Пчольцы) у Лідскім павеце Віленскага ваяводства, уладанне Бжастоўскіх[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, пасля 1861 года ў Салечніцкай воласці.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы. З 1922 года Посальч як частка Сярэдняй Літвы трапіла ў склад Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі і ў лістападзе далучана да Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 года землі былі перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — С. 114. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 293.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 28.
- ↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
- ↑ а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
Спасылкі