Салечнікі
Сале́чнікі[2][3] або Вялікія Сале́чнікі[4][3], Салешнікі[5][6], таксама Шальчынінкай[7] (літ.: Šalčininkai) — горад на паўднёвым усходзе Літве, ля граніцы з Беларуссю, на рацэ Сольча. Размешчаны за 45 км ад Вільні. Адміністрацыйны цэнтр Салечніцкага раёна Віленскага павета. Праз горад ідуць шаша і чыгунка Вільня — Ліда. Салечнікі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. ГісторыяУпершыню паселішча згадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках згадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тысяч пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага комтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна здзяйсняла ў 1378, 1382 і 1394 гадах. З XIV стагоддзя паселішча належала Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час у паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч. Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся пад кіраўніцтва Людвіка Нарбута змагаліся з расійскімі войскамі. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка. За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[8]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы. З 1922 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек, да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек. У верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 года Салечнікі былі перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Статус горада Салечнікі атрымалі ў 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкаў цэнтр раёна. Насельніцтва
Славутасці
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia