Сіні вершнік
![]() Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі. Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах. ГісторыяАб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму. Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
Удзельнікі
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia