Старажоўка![]() Старажо́ўка, Старажо́ўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска ў паўночнай частцы горада, за Траецкай гарой. На захад ад прадмесця знаходзіліся Старажоўскія могілкі. Часам Старажоўку звалі Пярэспай, якая насамрэч пачыналася далей на поўнач. Архітэктурнай дамінантай прадмесця з’яўляецца царква Святой Марыі Магдаліны на колішніх Старажоўскіх могілках. На захадзе ад Старажоўкі месціцца Старосцінская Слабада, на поўначы — Пярэспа, на паўночным усходзе — Камароўка, на поўдні — Траецкае прадмесце[1]. Гісторыя![]() Сваю назву прадмесце атрымала ад вартаўнічай (старажовай) заставы, што знаходзілася пры выездзе з горада з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у Барысаўскім кірунку (цяпер гэта скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Кісялёва). З 1797 года Старажоўскімі пачалі называць і праваслаўныя могілкі, дзе ў 1847 годзе была пабудаваная мураваная царква Марыі Магдаліны[2]. ![]() На пачатак XX ст. прадмесце ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз Старажоўку праходзілі Мікалаеўская (цяпер Крапоткіна), Міхайлаўская (Камуністычная), Старажоўская (Кісялёва), Старавіленская, Аляксандраўская (раней Вялікая Барысаўская, цяпер Максіма Багдановіча) вуліцы[3]. СучаснасцьУ 1987 годзе мінскія ўлады назвалі «Старажоўскай» вуліцу, якая праходзіла ўздоўж набярэжнай Свіслачы каля крамы «Панарама», што з гістарычнага пункту гледжання не было дакладным[4]. 22 снежня 2006 года гарадскія ўлады надалі безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай назву «Старажоўскі сквер»[5]. Старыя адрасы
ГалерэяПраекты і планы
Гістарычныя здымкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia