Юдзіта Пржэмыслаўна
Юдзіта Пржэмыслаўна (чэшск.: Judita Česká, Judita Přemyslovna), (каля 1202 — 2 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў, дачка чэшскага караля Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі. Жонка карынтыйскага герцага Бернарда. ПаходжаннеЮдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай. Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II, удзельніку Другога крыжовага паходу, які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай. Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы. Шлюб і дзеці![]() У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда. Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга, які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага, звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй кахання з першага позірку. У шлюбе Юдзіты і Бернарда было чацвёра дзяцей:
Імаверна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia