Прыпяцкія балоты (карная аперацыя)
Аперацыя «Прыпяцкія балоты», «Прыпяцкі марш»[крыніца?] (ням.: Unternehmen «Pripiatsee») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў 19 ліпеня — 31 жніўня 1941 года па масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва[2] на тэрыторыі 9 раёнаў[3] БССР і 3 раёнаў УССР у раёне прыпяцкіх балот і ракі Прыпяць. Аперацыя праводзілася ў два этапы; датай яе пачатку лічыцца 19 ліпеня 1941 года, датай пачатку другога этапу — 14 жніўня 1941 года, датай сканчэння — 29 жніўня 1941 года[4] (або 31.8.1941[5]). Аперацыя праводзілася па прамым загадзе Гімлера, сіламі кавалерыйскай брыгады СС, а таксама[5] 162 і 252 пяхотных дывізій пад агульным камандаваннем галоўнага начальніка СС і паліцыі (HSS PF) пры камандуючым групы армій «Цэнтр» фон дэм Баха. За час аперацыі былі знішчаныя не менш за 13 788 чал.; гэты лік называецца ў справаздачы кавалерыйскай брыгады СС «Аб правядзенні пацыфікацыйнай прыпяцкай аперацыі…» ад 13.8.1941. Былі цалкам спаленыя вёскі Дварэц, Хочань, Азяраны, Старажоўцы, Крамно, Тураў (часткова) і іншыя. Асноўным сродкам масавага знішчэння былі расстрэлы папярэдне сабраных разам людзей, але выпрабоўваліся і іншыя спосабы, напрыклад, загнанне і патапленне людзей у балотах. Даных пра страты войскаў СС у іх выніковай справаздачы няма, згадваюцца толькі «189 палонных»[4]. Аперацыя лічыцца першай з запланаваных масавых знішчальных аперацый і першай з аперацый, дзе выпрацоўваліся метады масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва[4]. Дакументальныя звесткі пра яе трапілі ў Маскву ў студзені 1942, пасля разгрому пад Таропцам кавалерыйскай брыгады СС і захопу штабавай дакументацыі, і былі агучаныя 27.4.1942 у ноце народнага камісара замежных спраў СССР да ўсіх краін, з кім СССР меў дыпламатычныя зносіны. Мяркуецца, што міжнародная галоснасць і шок, які выклікалі гэтыя звесткі, прымусілі нацыстаў схаваць або знішчыць іншыя матэрыялы, якія датычылі гэтай аперацыі[4]. ПадзеіДатай пачатку аперацыі лічыцца 19.7.1941, калі загадам Гімлера 1 і 2 кавалерыйскія палкі (кп) СС былі перададзеныя з 21.7.1941 ў распараджэнне фон дэм Баха, і скіраваныя ў Баранавічы для «сістэматычнага прачэсвання прыпяцкіх балот». Загадам Гімлера (Баранавічы, 27.7.1941) з 1 кп (кам. штурмбанфюрэр Шляйфенбаўм) і 2 кп была сфарміраваная кавалерыйская брыгада СС (кам. Фегеляйн). Тады ж Гімлер загадаў фон дэм Баху прадставіць добра прадуманы з вайсковага боку план знішчальнай аперацыі[6]. «Асобы загад» Гімлера (28.7.1941) патрабаваў ад фон дэм Баха жорстка вынішчаць у раёне прыпяцкіх балот насельніцтва, «непрыхільнае немцам»[7] — расстрэльваць мужчын, вывозіць (дэпартаваць) жанчын і дзяцей, канфіскаваць жывёлу і харчовыя запасы, паліць вёскі. У той самы час, насельніцтва, прыхільнае да немцаў, належала «ашчаджаць», і нават часткова ўзбройваць[7]. Першы этапСілы 1 кп рухаліся з Баранавічаў у кірунку Ляхавічы — Ганцавічы, Баранавічы — Івацэвічы — Бяроза — Пружаны, і прачэсвалі тэрыторыю на Пд, ПдУ і ПдЗ да р.Прыпяць. Сілы 2 кп рухаліся з Луцка ў кірунках Камень-Кашырскі — Драгічын — Іванава і Сарны — Лунінец — Пінск, і прачэсвалі тэрыторыю на Пд і на Пн ад р.Прыпяць да ўваходжання ў кантакт з 1 кп. Адначасна з дзеяннямі 2 кп праходзілі дзеянні айнзацгрупы Б па знішчэнні яўрэйскага насельніцтва ў Пінску. Апроч таго, са складу 1 кп і 2 кп быў выдзелены перадавы атрад[4] дзеля блакіроўкі савецкіх войск, якія вырваліся з акружэння ў раёне аўтастрады Слуцк — Бабруйск 27.7.1941. Такім чынам, дзеянні 1 кп і 2 кп СС ахоплівалі Баранавіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Косаўскі, Івацэвіцкі, Пінскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Пружанскі раёны БССР і Камень-Кашырскі, Любешаўскі і Дубровіцкі раёны УССР. Другі этапСілы кавалерыйскай брыгады СС рухаліся з выхаднай лініі чыгункі Баранавічы — Лунінец на У, і чынілі «чыстку» правага і левага берагаў р.Прыпяць на Пд ад шашы Р-1 (Брэст — Слуцк — Бабруйск). У час другога этапа аперацыі 2 кп каля Турава сутыкнуўся і вёў баі з савецкімі войскамі і паў-вайсковымі злучэннямі сілай да 1—2 батальёнаў (21.8.1941). Паводле справаздачы кав. брыгады СС ад 29.8.1941, страты брыгады склалі 23 ч. забітымі і параненымі, страты савецкіх сіл 600—700 ч. забітымі, 10 ч. палоннымі. У наступныя дні 1 кп прачэсваў раён Старобін — Любань — Пціч, а 2 кп наступаў на У ад лініі Кольна — Ляхавічы (Князь-Возера) да р. Пціч. ВынікУ ходзе аперацыі знішчана каля 14000 чалавек, з якіх 95 % былі яўрэямі[1], аднак камандуючы аперацыяй начальнік СС і паліцыі Эрых фон дэм Бах-Зелеўскі спрабаваў выставіць сябе «выратавальнікам» яўрэяў: «Я мяркую, што выратаваў прыкладна дзесяць тысяч яўрэяў, параіўшы ім схавацца на Прыпяцкіх балотах. Гэта не такія балоты, як іх уяўляюць у свеце. Гэта ў асноўным лясы і вадаёмы. Я сказаў яўрэям, што з гэтых балот яны змогуць выйсці да пазіцый рускіх»[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia