Пярэсна
Пярэ́сна[2][3] (Tróllius) — род кветкавых раслін з сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Найбольш блізкі да іншага роду казяльцоў — лотаці (Caltha), якая здольная расці прама ў вадзе. НазваПаходжанне навуковай назвы роду дакладна невядома. Магчыма, лацінская назва паходзіць ад ням.: Trollblume, што можна перавесці як «Кветка троляў». Згодна з германскімі і скандынаўскімі легендамі, гэта расліна лічылася любімай кветкай троляў. Па іншых версіях, у сувязі з круглявай і нават шарападобнай формай кветкі назва была створана альбо ад лацінскага слова trulleus, які азначае «круглы посуд», «кубак»; або стара-германскага слова «troll» — «шар». Батанічнае апісанне![]() Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло простае, часам галінастае. Лісце чаргаванае, пальчата-рассечанае. Кветкі двухполыя, з двайным калякветнікам, правільныя, жоўтыя або аранжавыя. Чашачка мае ад 5 да 20 пялёсткападобных чашалісцікаў. Вяночак складаецца з больш дробных, шматлікіх вузкіх пялёсткаў-нектарнікаў. Тычынкі шматлікія. Плод — шматлістоўка. Распаўсюджанне і экалогіяПрадстаўнікі роду маюць шырокі арэал у Паўночным паўшар’і, растуць на тэрыторыі Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. У Заходняй Еўропе пярэсны ў асноўным горныя расліны. На тэрыторыі Усходняй Еўропы яны тыповыя расліны лугоў, рачных далін, лясных палян. У Азіі яны распаўсюджаныя практычна па ўсім мацерыку, акрамя паўднёвых яго частак. У Паўночнай Амерыцы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна сустракаюцца ўсяго два віды пярэснаў[4]. Вільгацелюбівыя расліны. Добра пераносяць паўцень. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча. ВідыПа інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 29 відаў[5]:, якія насяляюць Еўразію і Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі і сумежных краін расце каля 20 відаў, якія сустракаюцца галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, асобныя віды прысутнічаюць у Еўрапейскай частцы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia