Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў
Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (руск.: Пётр Михайлович Гаврилов) (1900 — 1979) — савецкі афіцэр, маёр, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза (1957)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 17[заўв 1] (30) чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Казанскай губерні Расійскай імперыі (зараз Рэспубліка Татарстан) у сялянскай сям’і. Бацька памёр яшчэ да яго нараджэння (па некаторых дадзеных — калі яму споўніўся 1 год). Ва ўзросце 15 гадоў адправіўся пяшком у Казань. Працаваў у пякарні, пасля — на заводзе чорнарабочым. Удзельнічаў ва ўсталяванні Савецкай улады ў Казані. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, ваяваў на франтах грамадзянскай вайны. Пасля вайны застаўся ў арміі. У 1922 годзе ўступіў у ВКП(б). У верасні 1925 г. скончыў Уладзікаўказскую пяхотную школу. На Каўказе ажаніўся і ўсынавіў хлопчыка-сірату. У 1939 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі імя М. У. Фрунзэ і сфарміраваў 44-ы стралковы полк, які ўдзельнічаў у Фінскай кампаніі[1]. У сакавіку 1940 г. полк накіраваўся ў Латвію, а потым у саставе 42-й стралковай дывізіі быў перакінуты ў Заходнюю Беларусь. У красавіку частка перадыслацыраваўся ў Брэст. Абарона Брэсцкай крэпасці![]() Пасля нападу немцаў на крэпасць 22 чэрвеня 1941 года Гаўрылаў узначаліў групу байцоў з 1-га батальёна свайго палка і дробных разрозненых падраздзяленняў 333-га і 125-га стралковых палкоў, на чале якой арганізаваў абарону на ўчастку каля Паўночных варот і Усходняга форту[1] Кобрынскага ўмацавання. Затым узначальваў гарнізон Усходняга форта, дзе з 24 чэрвеня засяродзіліся ўсе абаронцы Кобрынскага ўмацавання. Усяго ў Гаўрылава было каля 400 чалавек з дзвюма зенітнымі прыладамі, некалькімі 45-мм гарматамі і чатырохствольным зенітным кулямётам. Толькі 24 чэрвеня пасля жорсткіх баёў гітлераўцы авалодалі Паўночнымі варотамі. Пасля агульнага штурму 30 чэрвеня, распачатага немцамі, які скончыўся захопам Усходняга форта, Гаўрылаў з рэшткамі сваёй групы (12 чалавек з чатырма кулямётамі) хаваецца ў казематах. Застаўшыся адзін, 23 ліпеня цяжка параненым трапляе ў палон[1]. Па апісанні доктара Варановіча:
Пасля на чатыры гады трапіў у палон. Утрымліваўся ў канцлагерах «Святыя крыжы» (Польшча), Хамельбург, Рэгенсбург, Дахау. Пасля вайныПасля вызвалення з нямецкага палону П. М. Гаўрылава выключылі з ВКП(б), з прычыны страты партбілета. Аднак, адноўлены ў ранейшым вайсковым званні, восенню 1945 года ён быў прызначаны начальнікам савецкага лагера для японскіх ваеннапалонных у Сібіры, дзе атрымаў некалькі падзяк па службе (лічыцца, што ён прадухіліў эпідэмію тыфу сярод японскіх ваеннапалонных, а таксама перарываў злоўжыванні з боку японскіх афіцэраў[3]). Пасля звальнення ў адстаўку ў сувязі з скарачэннем узброеных сіл з’ехаў у Татарстан, а затым у Краснадар, дзе ў 1955 годзе знайшоў жонку і сына, з якімі не бачыўся з першага дня вайны.[3] Пасля выхаду на радыё ў 1955 годзе цыкла перадач пад назвай «У пошуках герояў Брэсцкай крэпасці», іх аўтарам — Сяргеем Смірновым — у 1956 годзе была напісана, і ў 1957 годзе выдадзена кніга «Брэсцкая крэпасць», у якой быў паказаны подзвіг гарнізона крэпасці ў 1941 годзе. Дзякуючы гэтаму П. М. Гаўрылаў аднавіў членства ў партыі і быў прадстаўлены да ўзнагароды. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 студзеня 1957 года за ўзорнае выкананне воінскага абавязку пры абароне Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Гаўрылава Пятру Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 10.807)[3]. Пасля Гаўрылаў зрабіў шэраг паездак па СССР, актыўна займаўся грамадскай працай. З 1968 года да канца жыцця жыў у Краснадары ў доме 103 на Светлай вуліцы (у 1980 годзе яна была перайменавана ў вуліцу Гаўрылава). Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў памёр у Краснадары 26 студзеня 1979 годзе. Ён быў пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на гарнізонных мемарыяльных могілках Брэста. У 1981 годзе на магіле пастаўлены помнік (скульптар У. Лятун, архітэктар Ю. Казакоў). Памяць
У мастацтвеПасля выхаду ў 1957 і 1959 гадах сваіх першых кніг пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці («Брэсцкая крэпасць» і «Героі Брэсцкай крэпасці»), Сяргей Смірноў прысвяціў дзесяць гадоў новаму, істотна перапрацаванаму і дапоўненаму, выданню кнігі «Брэсцкая крэпасць»[5]. За яе С. С. Смірноў быў уганараваны Ленінскай прэміяй 1965 года ў галіне літаратуры і журналістыкі. Асабістыя ўспаміны П. М. Гаўрылава былі двойчы выдадзены ў Краснадары: у 1975[6] і 1980[7]. гадах. Акрамя таго, подзвіг маёра Гаўрылава быў паказаны ў шэрагу кінафільмаў:
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia