Пётр Сцяпанавіч Грунтоў
Пётр Сцяпанавіч Грунто́ў[1] (10 жніўня 1933 — 22 снежня 2012) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Член-карэспандэнт Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі, Транспартнай акадэміі Украіны, член Інтэрнацыянальнага інстытута менеджмента ЗША[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Гарнова Сенненскі раён Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. у Беларускім універсітэце транспарту, у 1986—1996 гг. яго рэктар. Навуковая дзейнасцьП. С. Грунтову належаць працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначным транспартам, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных сродкаў. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia