Мікалай Мікалаевіч Казакоў
Мікалай Мікалаевіч Казакоў (нар. 25 жніўня 1978, Гомель) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі воднага транспарту, суднаваджэння. Кандыдат тэхнічных навук (2007), дацэнт (2010). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з 2025 года. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Арганізацыя перавозак і кіраванне на траспарце», 2001), Волжская дзяржаўная акадэмія воднага транспарту (аспірантура, 2006). У 2002—2004 гадах працаваў на факультэце кіравання працэсамі перавозак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту загадчыкам лабараторыі «Мадэляванне і аўтаматызацыя кіравання транспартымі сістэмамі», з 2004 — дацэнт кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», у 2016—2017 — загадчык кафедры «Інфармацыйнае і матэматычнае забеспячэнне траспартных сістэм», з 2017 па 2025 год — прарэктар па вучэбнай рабоце. 27 сакавіка 2025 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту[1]. Навуковыя інтарэсыВодны транспарт, узаемадзеянне водных сістэм, транспартная лагістыка. Узнагароды
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia