Валянцін Пятровіч Ярашэвіч
Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (23 чэрвеня 1936, в. Толкава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 жніўня 2000) — беларускі інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Кандыдат тэхнічных навук (1967), прафесар (1989). БіяграфіяСкончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1957), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1964; аспірантура, 1967). На працягу двух гадоў працаваў дзяжурным па станцыі і дыспетчарам на станцыі Брэст-Паўночны. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1966, факультэт кіравання працэсамі перавозак, кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», у 1980—1987 — дэкан факультэта, з 1987 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1997—2000 — рэктар). Абіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Навуковыя інтарэсы: эфектыўнасць работы чыгуначных участкаў, станцый і вузлоў і іх перспектыўнае развіццё; тэорыя графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыгуначных напрамкаў. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1994), ордэн «Дружба народов», знакам «За отличные успехи в работе» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам «Почётному железнодорожнику». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia