Веньямін Іванавіч Сянько
Веньямін Іванавіч Сянько́[2] (29 верасня 1946, Скідзель, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 27 сакавіка 2020) — спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, у 1988—2001 гадах быў дэканам механічнага факультэта, у 2001—2016 гадах — рэктарам. Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (з 2003), народны засядацель Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1990). УзнагародыУзнагароджаны званнем «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ордэнам імя Святых Кірылы і Мяфодзія (зацверджаны Міжнароднай акадэміяй славянскай пісьменнасці імя Святых Кірылы і Мяфодзія), медалем «Почетный транспортник СНГ», знакам «Ганаровы транспартнік», «Выдатнік адукацыі», званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля» (2012[3]) і інш[4][5]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia