Юрый Белазор
Юрый Белазор (каля 1622 — 17 мая 1665) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (1658—1661) і віленскі (ад 1661). БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштафа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў. Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам cкарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ (1650—1655), кусташам віленскім (ад 1652). Вымушана падпісаў ад імя віленскага капітула Кейданскі дагавор 1655 года пра унію ВКЛ і Швецыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраванні часткі скарбу капліцы Св. Казіміра на патрэбы разбуранае пасля вайны краіны атрымаў прыхільнасць Яна Казіміра Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае кафедры. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia