Юстыніян Шчыт-Неміровіч (1740—1824)
Юстыніян Неміровіч-Шчыт (6 лютага 1740 — 7 сакавіка 1824) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы літоўскі, кансуляр Пастаяннай Рады, пасол на сойм, староста маркаўскі. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Шчытоў-Неміровічаў герба «Ястрабец». Адзіны сын кашталяна інфлянцкага Яна Юстыніяна Шчыта-Неміровіча (1705—1767) ад другога шлюбу з Барбарай Хамінскай (пам. 1775), удавой старосты маркаўскага Казіміра Коцела. Атрымаў адукацыю ў Collegium Nobilium у Вільні. Каля 1759—1761 года ён стаў старостам маркаўскім, у 1766 годзе саступіў гэты ўрад свайму зводнаму брату Тадэвушу Коцелу (1736—1799) і яго жонцы Ганне з Тышкевічаў. У 1764 годзе Юстыніян Шчыт-Неміровіч у якасці пасла ад Полацкага ваяводства падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1767 годзе ён быў выбраны першым паслом ад Полацкага ваяводства на надзвычайны сойм у Варшаве. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай большая частка ўладанняў Юстыніяна Шчыта-Неміровіча апынулася на тэрыторыі Расійскай імперыі, але ён па-ранейшаму актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. У Полацку ён быў выбраны дэлегатам ад далучанай тэрыторыі і ездзіў у Санкт-Пецярбург, дзе вёў перамовы аб падтрымцы з братамі Іванам і Рыгорам Арловымі. Падчас Падзельнага сойма Юстыніян Шчыт-Неміровіч быў прызначаны ў склад пяці камісій Пастаяннай Рады. 23 жніўня 1776 года ў якасці кансуляра Пастаяннай Рады ён падпісаў акт парламенцкай канфедэрацыі. У тым жа 1776 годзе ён быў ізноў выбраны ў склад Пастаяннай Рады, у якай выступаў за павелічэнне ўзброеных сіл, рэфармаванне казначэйства і павышэнне якасці адукацыі. У 1777 годзе Юстыніян Шчыт заняў пасаду пісара скарбовага літоўскага, якую ў 1788 годзе перадаў свайму сваяку Станіславу Аўгусту Горскаму. У 1780 годзе ён разам з Юзафам Панятоўскім, пляменнікам караля Станіслава Аўгуста, суправаджаў расійскую імператрыцу Кацярыну II у час яе паездкі ў Полацк. У 1792 годзе разам са сваім сынам Юзафам ён падарожнічаў па Рэчы Паспалітай і Галіцыі. На працягу трох месяцаў знаходжання ў Варшаве ён дамогся атрыманні для свайго сына пасады камергера караля Станіслава Аўгуста. Гэта падарожжа разам з апісаннем шматлікіх сустрэч з вядучымі дзеячамі эпохі, у тым ліку пры дварах караля Станіслава Аўгуста і Радзівілаў у Нябораве апісаў у сваіх мемуарах ягоны сын Юзаф. Другі падзел Рэчы Паспалітай у 1792 годзе стаў вялікім ударам для Юстыніяна Шчыта-Неміровіча. Ён кінуў грамадскую дзейнасць, прысвяціўшы сябе літаратуры і музыцы. Ён вярнуўся да грамадскага жыцця пасля ўзыходжання на прастол імператара Паўла I Пятровіча па просьбе полацкай шляхты ва ўмовах канфлікту, звязанага са стварэннем у 1796 годзе Беларускай губерні са сталіцай у Віцебску. Затым ён быў аднагалосна абраны 800 грамадзянамі двух былых намесніцтваў, Полацкага і Магілёўскага, старшынёй галоўнага суда і дэпартамента Беларускай губерні. Юстыніян Шчыт-Неміровіч памёр 7 сакавіка 1824 года, ён быў пахаваны побач з бацькамі і старэйшым сынам Феліксам і яго жонкай у дамініканскім касцёле ў Валынцах. Уласнасць і дабрачыннасцьЮстыніян Шчыт-Неміровіч валодаў значнымі маёнткамі ў Полацкім ваяводстве. У 1761 годзе яго бацька, кашталян інфлянцкі Ян Шчыт-Неміровіч, перадаў яму ў валоданне буйную частку сваіх уладанняў, у тым ліку Дабромысль, Таболкі, Шыпаў, Валы (Казаржэва) і перайменаваную ім у гонар свайго сына Юстыніяна — Юстыянава (былыя Ужмяны). У склад яго ўладанняў былі ўключаны, у прыватнасці, Асінаўка, Казуліна, Паддуб’е (перайменаваную ім у гонар свайго сына Фелікса ў Шчаснопаль), Сакалішча, Вырадка і Белае. Юстыніян Шчыт-Неміровіч доўгі час пражыў у Варшаве, а з 1783 года жыў у Вільні. У першай палове 1780-х гадоў ён асеў у Юстыянаве, дзе пабудаваў аднапавярховы палац з гаспадарчымі пабудовамі і паркам, распрацаваным італьянскім архітэктарам Карла Спампані. Ён таксама пабудаваў свае летнія рэзідэнцыі ў Таболках і Дабромыслі. Пры ім у Юстыянаве пражывала каля 200 жыхароў, у тым ліку паэт Ян Аношка (каля 1775—1827). Ён карыстаўся ўсеагульнай павагай, яму часта даручалі весці перамовы і апякунствы. У Пастаяннай Радзе заклікаў да фінансавання вучобы для бедных, сам дапамагаў 12 вучням у школах Беластока. Сям'яЮстыніян Шчыт-Неміровіч быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Барбара з Лапацінскіх (1746—1773), дачка пісара вялікага літоўскага Мікалая Тадэвуша Лапацінскага і Барбары з Копцяў. Дзеці ад першага шлюбу:
У 1775 годзе ён другі раз ажаніўся з Казімірай з Войнаў-Ясянецкія (пам. 1783), дачкой абознага полацкага Юзафа Война-Ясянецкага і Людвікі з Сулістроўскіх. Дзеці ад другога шлюбу:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia