Піхта бальзамічная
Піхта бальзамічная[1][2], Ельніца[3] (Abies balsamea) — від роду Піхта сямейства Хваёвыя (Pinaceae), вечназялёнае хваёвае дрэва. РаспаўсюджваннеЗаймае велізарныя плошчы ў Паўночнай Амерыцы, яе арэал даходзіць на ўсходзе да берагоў Атлантычнага акіяна і на захадзе датыкаецца з Ціхім акіянам. Выведзена шмат дэкаратыўных формаў. Мае важнае лесапрамысловае значэнне ў Канадзе і ЗША. Біялагічнае апісаннеДрэва вышынёй 15-25 метраў з правільнай конусападобнай кронай, апушчанай да самай зямлі. Кара шэра-карычневая, гладкая. Ігліца даўжынёй 1,5—2,5 см, тупая або злёгку выемчатая на канцы, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з бялёсымі палоскамі. На галінах размешчана грабеньчата. Шышкі авальна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-2,5 см, у пачатку развіцця цёмна-фіялетавыя. Каранёвая сістэма павярхоўная. Працягласць жыцця 150—200 гадоў[4]. ВыкарыстаннеУ Канадзе піхта бальзамічная выкарыстоўваецца як крыніца канадскага бальзаму. У культурыАдносна марозаўстойлівая і ценевынослівая, дастаткова газаўстойлівая. Добра расце на вільготных алювіяльных і суглінкавых глебах, дрэнна на падзолістых і пясчаных. Маладыя расліны растуць павольна, дарослыя хутчэй. Адносна добра расце ў лясной зоне Расіі (на поўнач да шыраты Санкт-Пецярбурга ўключна, на ўсход да Екацярынбурга), у лесастэпавай і стэпавай дрэнна. У садах і парках Украіны маюцца дрэвы вышынёй да 15 метраў. Рэкамендуецца для пасадак салітэрамі і невялікімі групамі. Сарты
Таксанамічнае становішча
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia