П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро

П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро
фр.: Pierre Augereau
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1757(1757-10-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1816(1816-06-12)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне Маршал Імперыі[d]
Камандаваў VII Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро (фр.: Pierre Augereau, 21 кастрычніка 1757 — 12 чэрвеня 1816)[5] — французскі ваенны дзеяч часоў Французскай рэвалюцыі і Першай імперыі, Маршал Францыі, Пэр Францыі.

Паходзіў з сям’і П’ера Ажэро, гандляра ў парыжскім прыгарадзе Сен-Марсо. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1774 годзе ўступіў у французскую армію. Пасля перайшоў на службу ў прускую армію, дзе прымаў удзел у вайне за Баварскую спадчыну супраць Аўстрыі, а затым у войнах супраць Асманскай імперыі. Атрымаў званне сяржанта, але потым дэзерціраваў, перабраўшыся ў Саксонію. Тут ён некаторы час быў на службе ў мясцовай арміі, а ў 1790 годзе паступіў на службу да караля Неапаля. У 1791 годзе служыў каралю Партугаліі.

У 1792 годзе ён вярнуўся ў Францыю. На працягу шасці месяцаў 1793 года паслядоўна атрымаў званні капітана, падпалкоўніка і палкоўніка за паспяховыя дзеянні супраць шуанаў  (англ.) у Брэтані. У 1796—1797 гадах прымаў актыўны ўдзел у італьянскай кампаніі. У 1797 годзе дапамагаў задушыць мяцеж раялістаў у Парыжы. 23 снежня таго ж года атрымаў званне дывізіённага генерала. У тым жа годзе ўзначальваў Самбра-Мааскую, потым Рэйнска-Мозельскую арміі.

У 1799 годзе абіраецца сябрам Рады пяцісот. Выступіў супраць мяцяжу 18 брумера, але затым далучыўся да Напалеона Банапарта, дзякуючы гэтаму ўзначаліў Батаўскую армію. У 1801 годзе адпраўлены ў адстаўку за свае рэспубліканскія выказванні.

На сваёй каранацыі Напалеон спытаў Ажэро: «Як Вам цырымонія?» Той адказаў: «Прыгожая. На жаль, тут не хапае 100 000 чалавек, якія склалі галаву, каб такіх цырымоній ніколі не было». Зрэшты, імператар надаў Ажэро званне маршала, узнагародзіў ордэнам Ганаровага легіёна.

У 1805 годзе паспяхова дзейнічаў супраць аўстрыйцаў пад Ульмам, аднак не ўдзельнічаў у бітве пад Аўстэрліцам. У 1806 годзе на чале 7 корпуса Вялікай арміі паспяхова дзейнічаў у бітвах пры Ене і Галыміне. У бітве пры Прэйсіш-Эйлаў яго корпус быў разбіты, а сам Ажэро паранены.

У 1808 годзе атрымлівае тытул герцага Кастыльёнэ. У 1808—1812 гадах ваяваў у Іспаніі, дзе вызначыўся жорсткасцю. У 1812 годзе вяртаецца ў Францыю і ўзначальвае 11 корпус, які стаяў у Прусіі. Аднак Ажэро не браў удзелу ў ваеннай кампаніі супраць Расіі. Пасля адступлення Напалеона з Расіі Ажэро далучыўся да яго, быў актыўным удзельнікам усіх бітваў 1813 года.

У ваеннай кампаніі 1814 года адзначыўся марудлівасцю і нежаданнем працягваць вайну. У рэшце рэшт 16 красавіка перайшоў на бок Бурбонаў, за што атрымаў званне пэра.

Пад час Ста дзён Напалеона Ажэро спрабаваў вярнуць давер апошняга, але дарэмна. Таму не ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі 1815 года. Пасля другога вяртання Бурбонаў захаваў свае тытулы і званні, але вымушаны быў сысці ў адстаўку. З’ехаў у свой маёнтак, дзе і памёр 12 чэрвеня 1816 ад вадзянкі.

Зноскі

  1. а б Pierre François Charles Augereau — 2009.
  2. а б Pierre, François, Charles Augereau Duc De Castiglione / Assemblée nationale
  3. а б в Pouvoirs et société / пад рэд. G. BonetPublications de l'olivier, 2011. — Т. 1. — 699 с.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  5. Michel Cadé. Augereau (Charles, Pierre, François) // Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises 1789—2011, vol. 1: Pouvoirs et société, t. 1 (A-L), Perpignan, Publications de l’olivier, 2011, 699 p. (ISBN 9782908866414)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya