Адольф Эдуард Казімір Жазеф Марцье
Адольф Эдуард Казімір Жазеф Марцье (фр.: Adolphe Édouard Casimir Joseph Mortier, герцаг дэ Трэвізо, фр. Duc de Trévise, 13 лютага 1768 — 28 ліпеня 1835) — маршал Францыі. Паступіў на службу ў 1791 годзе. У 1804 годзе зроблены маршалам. Да 1811 Марцье камандаваў корпусам на Пірынейскім паўвостраве, а ў 1812 годзе яму даверылі начальства над маладой гвардыяй. Пасля заняцця Масквы быў прызначаны яе губернатарам, і пасля сыходу адтуль французаў падарваў па загадзе Напалеона частку крамлёўскіх сцен. У 1814 годзе Марцье ўдзельнічаў у абароне і здачы Парыжа. Пасля падзення Імперыі Марцье быў прызначаны пэрам Францыі, але ў 1815 годзе перайшоў на бок Напалеона, за што, а галоўнае — за аб'яву незаконным прысуду над маршалам Неем, быў Другой рэстаўрацыяй пазбаўлены звання пэра (яно вернута яму ў 1819 годзе). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia