Рагозна (Шклоўскі раён)
Раго́зна[1] (трансліт.: Rahozna, руск.: Рогозно) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета. За 22 км на захад ад Шклова, 27 км ад Магілёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша — Магілёў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе цячэ рака Чарнаводка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Шклоў — Чарнаручча. ГісторыяВядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1750 годзе вёска ў складзе маёнтка Горкі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ, прыватнафеадальнае ўладанне. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе вёска Рагозін у Магілёўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1783 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1858 годзе памешчыцкая ўласнасць. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, а таксама вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з драўніны, бандарным і кавальскім промысламі. У 1897 годзе ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. Непадалёку была карчма (1 двор, 12 жыхароў). З лютага да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З абвяшчэннем БССР у яе складзе. З 26 красавіка 1919 года ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1923 года ў складзе БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Чарнаруцкім сельсавеце Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). 24 чэрвеня 1934 года арганізаваны калгас імя Леніна. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе ў калгасе было 57 гаспадарак, 271 га ворнай зямлі, 150 га лугоў, 48 коней, 70 кароў, 28 свіней, 46 авечак. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1941 года акупіравана нацысцкімі войскамі. Гітлераўцы ў лютым 1944 года спалілі 50 двароў, загубілі 4 жыхароў. Ад калгаснага статка засталіся толькі 3 кані. Пасля вайны адбудавана. Уваходзіла ў склад калгаса імя Свярдлова. (цэнтр — вёска Клімавічы). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін. У 2008 годзе ў складзе ЗАТ «Палыкавіцкае». Планірованча складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыяльнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia