Рамшына (Шклоўскі раён)
Ра́мшына[1] (трансліт.: Ramšyna, руск.: Рамшино) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсавета[2]. НазваНазва Рамшына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені Ramšys. Яно ўтворанае ад асновы Ram- (< літоўскае ramus «спакойны») і антрапанімічнага пашыральніка -š-.[крыніца?] Тут сама на поўдні ад Рамшына адыменныя тапонімы Карбатоўка, Супшынка, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Kar-but-as, Supšys.[крыніца?] Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).[крыніца?] Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[3]. Іншае Рамшына, такога ж паходжання і ў такім жа тапанімічным акружэнні, — паміж Сянном і Віцебскам.[крыніца?] Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia