Радзій Фарытавіч Хабіраў
Радзій Фарытавіч Хабіраў (башк.: Радий Фәрит улы Хәбиров, руск.: Ра́дий Фари́тович Хаби́ров; нар. 20 сакавіка 1964 г., в. Сайранава, Ішымбайскі раён, Башкірская АССР, РСФСР, СССР) — башкірскі і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан з 19 верасня 2019 (часова выконваючы абавязкі — 11 кастрычніка 2018 — 19 верасня 2019). Сакратар Башкартастанскага рэгіянальнага аддзялення партыі «Адзіная Расія» з 25 кастрычніка 2019. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і педагогаў. Малодшы з траіх сыноў. Па нацыянальнасці — башкір. У 1981—1982 гадах — вучань фрэзероўшчыка Ішымбайскага завода транспартнага машынабудавання. У 1982—1984 гадах — вайсковец тэрміновай службы Узброеных сіл СССР. У 1984—1989 гадах — студэнт юрыдычнага факультэта Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў камандзірам інтэрнацыянальнага студэнцкага атрада БДУ «Дружба» ў 1986 годзе. У 1989—1992 гадах — асістэнт кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва юрыдычнага факультэта БашДУ, старшыня прафкама студэнтаў БашДУ на вызваленай аснове. У 1992—1994 гадах — магістрант Універсітэта Бількент, Анкара, Турэцкая рэспубліка. У 1994—1998 гадах — старшы выкладчык юрыдычнага факультэта БашДУ. У 1998 годзе абараніў дысертацыю «Станаўленне і развіццё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе ў Расійскай Федэрацыі» і стаў кандыдатам юрыдычных навук. У 1998—2002 гадах — намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, дацэнт. У 2002—2003 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар Інстытута права Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. |
Portal di Ensiklopedia Dunia