Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Лічу, што не трэба змешваць дзве розныя тэмы. Другая – адносіцца да філатэліі, неабходна адрэдагаваць яе назву на Гісторыя паштовых марак Беларусі. Мне больш імпануе падыход на расійскай Вікіпедыі.
Артыкулы пра былыя сельсаветы
Апошні каментар: 7 гадоў таму13 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
Прашу пры стварэнні артыкулаў пра былыя сельсаветы ўлічваць наступнае:
Не прынята ствараць шаблонаў і катэгорый для скасаваных сельсаветаў. Усе шаблоны і катэгорыі апісваюць сучасны адміністрацыйны падзел — для гістарычнага дастаткова апісання ў артыкулах. Гэта звязана з тым, што, па-першае, для большасці гістарычных сельсаветаў невядомы іх склад, а па-другое, адзін населены пункт мог змяніць шмат сельсаветаў, і вялікая колькасць шаблонаў і катэгорый толькі пародзіць блытаніну (ды і як у адзін шаблон упіхеуць склад сельсаветы ў розныя часы — незразумела). Таму і "чырвоных" шаблонаў і катэгорый дадаваць не трэба.
Для гістарычных сельсаветаў няма сэнсу ў картцы пазначаць афіцыйную мову, тэлефонны і аўтамабільныя коды, бо хутчэй за ўсё яны былі не такімі на момант існавання сельсавета (адно што мову можна дадаць для нацыянальных сельсаветаў). І краіна хутчэй за ўсё на Беларусь, а СССР/БССР.
Факты, што "ўсе населеныя пункты адышлі да іншага сельсавета", "з 1941 па 1944 быў пад акупацыяй", "Магілёўскай вобласці" цэнтр сельсавета павінны падмацоўвацца крыніцамі. Калі ў энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі" толькі сказана, што ў 1931 годзе сельсавет перайшоў з аднаго раёна ў іншы і больш нічога, то ў Вікіпедыі тое ж самае і варта напісаць. З такой згадкі незразумела, які дакладна быў цэнтр, ці не быў сельсавет скасаваны да 1941 года (ці да 1938, калі створана Магілёўская вобласць), якія населеныя пункты сельсавета куды адышлі (не трэба за ўсе пункты рабіць вывад толькі па меркаваным цэнтры сельсавета).
Магчыма, Вы маглі бачыць нейкія іншыя артыкулы, дзе тыя ці іншыя звесткі былі пазначаны, але трэба быць уважлівым, беручы іх за аснову, і падаваць толькі рэальную інфармацыю, якая адпавядае крыніцам.--Artsiom91 (размовы) 13:49, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй за ўважлівасць, а то мне патрэбна была парада па гэтым артыкулам.
Прымаецца.
Так і ёсць.
Бяру інфармацыю па скасаваным і ўтвораным адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам з кнігі: Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90. «Пад акупацыяй» больш не буду пісаць, хоць і ёсць афіцыйныя звесткі пра гэтыя падзеі. Адкінуў гэтыя пытанні, будзем хутчэй рухацца ўперад.Andrew Mikhailov (размовы) 14:56, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
У цэлым артыкулы добрыя. Было б добра ў шаблоне-картцы знакі "=" ставіць у адзін слупок (як у артыкулах пра вёскі) — так лягчэй бачыць, якія параметры запоўнены, а якія не, і выпраўляць іх. Яшчэ ў картцы замест "27 вёсак" варта пісаць "27 населеных пунктаў", бо там у пераважнай большасці не толькі вёскі. І не забываць прастаўляць інтэрвікі (звязваць з іншымі мовамі).--Artsiom91 (размовы) 15:17, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Калі хочаце, магу аўтаматычна ботам паствараць артыкулаў пра сельсаветы. Там будзе часткова запоўненая картка, спіс населеных пунктаў са статусам, катэгорыі і шаблоны. Трэба будзе рукамі дапісаць гісторыю, крыніцы, колькасць насельніцтва.--Artsiom91 (размовы) 15:17, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Паспрабуйце стварыць аўтаматычна артукулы аб сельсаветах ў адным з раёнаў Магілёўскай вобласці, а я пабачу, што мне спатрэбіцца рабіць далей. Пра інтэрвікі я пакуль што нічога не ведаю, буду вывучаць. Мне спатрэбіцца нейкі час на вывучэнне новых прылад. У першыя дні было вельмі цяжка ствараць артыкулы, з часам прыходзіць панятак.Andrew Mikhailov (размовы) 15:56, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Стварыў робатам артыкулы пра сельсаветы Клічаўскага раёна, іх можна знайсці ў катэгорыі Катэгорыя:Артыкулы, створаныя аўтаматычна. Калі будзеце дапрацоўваць, калі ласка, прыбярыце ўнізе артыкула шаблон {{Бот}}, каб артыкул знік з катэгорыі. Падобныя артыкулы магу стварыць для ўсёй Беларусі. Заўвагі і пажаданні па дапаўненні прымаюцца.--Artsiom91 (размовы) 17:37, 3 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй! Было б вельмі добра дадаць 3 стаўбцы ў табліцу, а я дадам інфармацыю пра насельніцтва і колькасць гаспадарак. А далей будзе бачна. Многія сельсаветы скасаваны, таму вельмі ўважліва і марудна рэдактую артыкулы. Цяпер займаюсь Навагрудскім раёнам.--Andrew Mikhailov (размовы) 18:25, 3 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Магчыма, але я не збіраюся рабіць заліўку. Мне б хацелася, каб аўтаматычнае стварэнне артыкулаў было толькі палягчэннем ручной працы, і каб усе аўтаматычна створаныя атрыкулы аператыўна былі апрацаваны, з выдаленнем шаблона {{Бот}} (а яго выкарыстоўваць, менавіта каб неапрацаваныя артыкулы адсочваць). Урэшце, шаблон і катэгорыію для заліўкі сельсаветаў можна стварыць, а як стане непатрэбнай — выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 19:16, 5 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Апошні каментар: 7 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Добры вечар. Калі ласка, у бібліяграфічным апісанні літаратуры да артыкула не трэба пісаць савецкі бібліятэчны шыфр: ББК 67.99(2Б)Оя2.. Іншая справа: ISBN (Міжнародны стандартны кніжны код). Дзякуй за увагу.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:51, 29 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Прывітанне! Так, зразумеў.
Актау
Апошні каментар: 7 гадоў таму24 каментары3 чалавекі ў дыскусіі
Націснуў на адкат, чаму не адкаціла? Я пакуль што многа чаго не ведаю, напрыклад, як працуюць інструменты. За месяц усё не ахапіць, буду рухацца наперад і паступова вывучаць.--Andrew Mikhailov (размовы) 18:16, 5 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Я пакуль што не сябрую з праграміраваннем, гэта для мяне вялікі мінус. Аднак я вельмі добра ведаю адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне не толькі Беларусі і былых краін СССР, але і мноства краін свету. Ёсць інфармацыя, пачынаючы з пачатку 1980-х гадоў. Я магу па гэтай тэматыцы дакопвацца прыкладна так, як раблю гэта з сельсаветамі Навагрудскага раёна. У мяне пад рукамі кнігі, даведнікі, энцыклапедыі (ёсць 1950-х гадоў) – гэтай інфармацыі няма ў сеціве. Калі спатрэбіцца, буду вельмі рады дапамагчы.--Andrew Mikhailov (размовы) 19:10, 5 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Гэта вельмі дапаможа! Дзве вобласці Казахстана цалкам залітыя, але некаторыя НП ужо скасаваныя, а ў заліўцы адзначаны як існыя. Будзе час/магчымасць — можаце заняцца. Сёлы скасоўваліся звычайна ў 1990-х — 2010-х. --Artificial123(размовы)19:14, 5 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Абавязкова прагледжу! Вы робіце вельмі важную справу па напаўненню Беларускай Вікіпедыі, буду дапамагаць усімі магчымымі сродкамі.
Яшчэ заўвагі: з артыкулаў пра скасаваныя НП варта выдаляць катэгорыі тыпу "Населеныя пункты ХХХ раёна", пакідаючы толькі "Скасаваныя населеныя пункты ХХХ раёна". І паглядзіце на дрэва катэгорый ў ключамі, што я перапрацаваў. Варта рабіць па аналогіі. --Artificial123(размовы)00:52, 6 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Добры дзень. Адбылася накладка. Я пачаў пераклад раніцай да вашай праўкі, але давялося адкласці працу ў бок, бо паўстала патрэба адлучыцца на некалькі гадзін. Вярнуўшыся, завяршыў пачатае і апублікаваў пераклад. --Andrew Mikhailov (размовы) 15:57, 6 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Здаецца, зразумеў, чаму ў Вас збіваюцца карткі і няправільна часта выглядае артыкул. Вы выкарыстоўваеце візуальны рэдактар, таму ад яго ўсе беды. Звяртаю ўвагу на наяўнасць шаблонаў {{lang-XX}}, напрыклад, {{lang-kk}}, які паказваецца як каз.: {{{1}}}. Прыклад: каз.: Водокачка. --Artificial123(размовы)18:36, 7 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Ордэн
Апошні каментар: 7 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Апошні каментар: 6 гадоў таму8 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Прывітаньне. Я заўважыў, што пры напісаньні артыкулаў вы карыстаецеся наступнымі крыніцамі:
Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.1 (1917—1941) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; редкол.: В. А. Круталевич и др. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с.;
Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2 (1944—1980) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с.
Апошні каментар: 6 гадоў таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Калі ласка, напаўняйце насельніцтва вёсак з годам не ў самой картцы, а ў Вікідадзеных — так яны будуць даступныя адразу і для іншамоўных вікіпедый. Напрыклад, як напоўнена тут.--Artsiom91 (размовы) 17:42, 12 лютага 2019 (+03)Адказаць
Таксама для насельніцтва, калі яно ўзята з перапісу 2009 года, мае сэнс пазначаць гэта як крыніцу ў Вікідадзеных, як я гэта зрабіў для Мацавічаў. У далейшым можна бцдзе наладзіць у Вікіпедыі спасылку на адпаведны рэсурс, які пакажа вынікі перапісу.--Artsiom91 (размовы) 17:48, 12 лютага 2019 (+03)Адказаць
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020» маем гонар запрасіць Вас да супрацы. Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.