Размовы з удзельнікам:Captain Ben Richards

Памер старонкі: 7 158

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука, Telegram, Discord або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Што зрабіць?
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:17, 18 верасня 2024 (+03)Адказаць

Да ўжывання ВД-Прэамбула

Вітаю. Калі ласка, звярніце ўвагу на гэты выпадак, калі праз проста прастаўленне шаблона "ВД-Прэамбула" страчана інфармацыя пра месца нараджэння. То-бок варта было б спачатку ўдакладняць гэтыя звесткі на Вікіданых. -- Максім Л. (размовы) 17:50, 3 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. Магчыма, ідэя з "†" троху не дапрацаваная) Бо ў нас усюды ўжываецца "пам.", ва ўсіх гадах, днях і артыкулах таксама. Таксама, відаць, вікіфікацыю дзён і гадоў у артыкулах пра гады і дні, лепей, не выдаляць, гэта бадай адзінае месца, дзе яны дарэчы ў такой колькасці. У тэкставых артыкулах і праўда вікіфікацыя ўсіх запар або большасці дат выглядае сэнсава неабгрунтаванай, сам такое дэвікіфікую. -- Максім Л. (размовы) 13:13, 12 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

Сцяг і герб вялікага княства

Вітаю. Вы перааформілі артыкул пра Вялікае Княства Літоўскае і яго сцяг і герб сталі цягнуцца ў шаблон з Вікіданых, а тое што там зляпілі з абы чаго літоўскія турба-вікі-актывісты (проста фантазіі на тэму без ведання прадмета) і пхнуць усюды. У нас стаіць сцяг і герб як рэканструкцыя па апісаннях Стрыйкоўскага і Гваньіні, першых апісаннях у крыніцах, то калі ласка не чапайце. Наогул, датычна тэмы Княства, у нас не дарма стаяць "заглушкі" ў шмат якіх шаблонах звязаных з ім, хаця звычайна імкнёмся глабалізаваць, то, калі ласка, будзьце пільным у гэтым плане. Бо некалькі невукаў бегае на Вікіданых кругамі і аблеплівае тэматычныя элементы фактычна сваімі экскрэментамі. Калі гэта Вы загубілі і адлюстраванне грамадзянства Княства ў шаблонах -- вярніце назад, калі ласка. -- Максім Л. (размовы) 11:22, 26 лютага 2025 (+03)Адказаць

А чаму ў картцы Wikidata не стаяць сцяг і герб як рэканструкцыя па апісаннях Стрыйкоўскага і Гваньіні, першых апісаннях у крыніцах? А стаіць злепленае з абы чаго літоўскімі турба-вікі-актывістамі? 77 інтэрвік, дзе логіка? captain Ben Richards (размовы) 18:15, 26 лютага 2025 (+03)Адказаць
Бо яны праўкі адмяняць на карысць сваіх, няма часу займацца войнамі правак, проста колькасна і адміністрацыйна перавага на іх баку. На Вікісховішчы вялізныя дыскусіі былі на гэты конт і ўсё марна. Пакуль адміністрацыя Вікісховішча фактычна захоплена рускімі і літоўскімі "турбапатрыётамі" (назавём гэта так), так, гэтыя рухі там рука аб руку. Ёсць іншыя адміны, але яны самаадхіляюцца ад пытанняў у "якіх не разбіраюцца", а тыя, што "разбіраюцца" -- такія як напісаў вышэй. Ужо за "войны правак" па гэтым пытанні фактычна забанілі двух удзельнікаў -- Казіміра Ляхновіч і Уладзіміра Лабачова. Такая самая гісторыя з транскрыпцыяй беларускіх назваў ў АнглВікі і на Вікідата, нармальная транскрыпцыя з беларускай паводле міжнародных правілаў абвяшчаецца "беларускім нацыяналізмам", а транкрыбуюць не вядома з якой мовы (усё ж з ламанай рускай) па невядомых правілах. Таксама вялікія дыскусіі ішлі на гэты конт, але ўрэшце "такі кансэнсус супольнасці". І вышэйшы арбітраж таксама ўхіліяецца ад вырашэння спраў "унутры суполкі" (як на Вікіксховішчы, так на Вікідаце і АнглВікі). Адзінае чаго здолелі дамагчыся гэта разблакіроўкі Ляхновіча, але толькі фармальна, заблакуюць пры першай нагодзе зноў. То пакуль застаецца трымаць абарону хоць унутры саміх сябе. Максім Л. (размовы) 10:28, 10 сакавіка 2025 (+03)Адказаць

Трасцянец. Мы павінны ім памяць…

У існым выглядзе гэта не самастойны энцыклапедычны артыкул, а некалькі сказаў пра Трасцянец. --JerzyKundrat (размовы) 00:17, 28 лютага 2025 (+03)Адказаць

Я дапрацую артыкул. captain Ben Richards (размовы) 00:20, 28 лютага 2025 (+03)Адказаць
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya